Славенія больш не будзе перашкаджаць уваходжанню Харватыі ў ЕС

Перашкоды, якія ўзніклі перад Харватыяй на шляху ўваходжання ў Еўрапейскі Саюз, зніклі. Славенія адмовілася ад шматмесячнай блакады і цяпер не супраць працягу перамоваў паміж Загрэбам і Бруселем.  Як паведамляе радыёстанцыя "Нямецкая хваля", прарыў у гэтым пытанні быў дасягнуты падчас нечаканай сустрэчы прэм'ераў дзвюх краін Борута Пахара і Ядранкі Косара. Яны аб'явілі, што ўзгаднілі шляхі ўрэгулявання тэрытарыяльнага канфлікту, што працягваецца 18 гадоў.

Еўрасаюз вітае такое рашэнне і заяўляе, што перамовы з Харватыяй могуць завяршыцца да сярэдзіны 2010 года.

Нагадаем, што канфлікт паміж Харватыяй і Славеніяй узнік у 1991 годзе пасля развалу Югаславіі. Бакі прэтэндуюць на невялікую тэрыторыю на Андрыятычным узбярэжжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі