Следчы камітэт праверыць паказанні сяржантаў з Печаў пра здзекі ў КДБ
Следчы камітэт Беларусі правядзе праверку паказанняў абвінавачаных па "справе Коржыча", што іх збівалі ў КДБ. У гучным працэсе аб'яўлены перапынак да 8 кастрычніка. З такой прапановай выступіў пракурор і суддзя яго падтрымаў.
Як інфармавала Еўрарадыё, Яўген Бараноўскі заявіў у судзе, што ранейшыя свае паказанні не пацвярджае: "На мяне аказвалі ціск супрацоўнікі КДБ... У КДБ усе паказанні былі пад дыктоўку". Паводле яго слоў, яму пагражалі. "У туалет дагэтуль з крывёю хаджу", — сказаў абвінавачаны.
Онлайн з сённяшняга пасяджэння суда гл. тут.