Следчы камітэт: У супермаркеце Пецярбурга выбухнула самаробная бомба

Следчы камітэт: У супермаркеце Пецярбурга выбухнула самаробная бомба

У супермаркеце ў Пецярбургу выбухнула самаробнае прыстасаванне магутнасцю 200 грамаў у трацілавым эквіваленце, піша "Новая газета". Прылада была начыненая паражальнымі элементамі, заявіла прадстаўніца Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка.

У Следчым камітэце адкрылі краымінальную справу за замах на забойства двух і больш асоб, учыненае грамадска небяспечным спосабам. Хто мог быць мэтай замаху, следчыя не ўдакладняюць.

Пры здарэнні пацярпелі дзевяці чалавек, якіх накіравалі ў лякарні. Раней паведамлялася пра трох пацярпелых. 

Як паведамлялася раней, выбух адбыўся ў адным з супермаркетаў Санкт-Пецярбурга ўвечары 27 снежня. Выбухнула прыстасаванне ў камеры захоўвання, выбух закрануў тэрыторыю каля адной з касаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі