Следчыя з "ЛНР" стэлефаноўваліся з Мінскам у справе Пратасевіча

Следчыя з "ЛНР" стэлефаноўваліся з Мінскам у справе Пратасевіча

Следчыя з "ЛНР" стэлефаноўваліся з Мінскам у справе Рамана Пратасевіча. Пра гэта заявіў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Леанід Пасечнік. Ці паехалі яны ў Беларусь, Пасечнік не ведае — ён у ад'ездзе (у Ялце).

"Здаецца, нашы следчыя — хоць я не ведаю, я ўжо з'ехаў у гэты момант — павінны былі паехаць у Беларусь для яго допыту па нашай крымінальнай справе, цытуе словы Леаніда Пасечніка ria.ru. — Але гэта не дакладна. Але кантакты, стэлефаноўванні былі 100%".

Пасля нядаўняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прадстаўнікі "ЛНР" змогуць дапытаць у Беларусі Пратасевіча наконт яго знаходжання ў "Азове". Сам Раман Пратасевіч адмаўляе, што ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.

Калі прадстаўнікі "ЛНР" дапытаюць палітвязня Рамана Пратасевіча, то ў выніку Аляксандру Лукашэнку "будзе балюча", заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі