Слесара пакаралі калоніяй за абразлівы надпіс пра Лукашэнку ў пад’ездзе

Алег Кардаш / "Вясна"
Алег Кардаш / "Вясна"

Суд адправіў слесара з Баранавіч на паўтары гады ў калонію, абвінаваціўшы ў тым, што ён пакінуў некалькі абразлівых надпісаў у бок Лукашэнкі у пад’ездзе шматпавярховага дома, піша “Вясна”.

Алега Кардаша абвінавацілі пад двум крымінальным артыкулам: у абразе Лукашэнкі і ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці.

Мясцовае выданні піша, што Кардаш быў слесарам, ездзіў на працу ў Еўропу. І больш за месяц запар адсядзеў у ІЧУ гэтай вясной.

Праваабаронцы “Берасцейскай Вясны” высветлі, што першы раз Кардаша затрымалі ў сакавіку 2023 года. Першы суд вырашыў пакараць яго за тое, што ў “Аднакласніках” у мужчыны было апублікаванае відэа ад жніўня 2020 года з лагатыпам "TUT.BY". За гэта яго адправілі ў ІЧУ на 15 сутак.

Другі суд прайшоў неўзабаве. Кардаша пакаралі за тое, што, па дадзеных суда, дома ў яго знайшлі дошкі для раздзелкі прадуктаў з “выявай сабакі ў касцы з эмблемай СС, дошку з выявай мужчыны ў касцы з эмблемай СС”. За гэта мужчына атрымаў яшчэ 10 сутак арышту.

У тым жа месяцы прайшоў трэці суд. За тое, што Кардаш падзяліўся відэа з лагатыпам “Nexta” ў сацсетцы “Аднакласнікі”, суд “дакінуў” яму яшчэ 10 сутак арышту. Па дадзеных “Вясны”, на гэтым відэа былі кадры жорсткага падаўлення менскіх пратэстаў, якія праходзілі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Кардаш падзяліўся ім 14 жніўня 2020 года.

Цяпер мужчыну накіравалі ў калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі