Службоўцы пабудуюць дамбы, каб ратаваць Гомельшчыну ад паводак

Паводка на Гомельшчыне

Паводка на Гомельшчыне / БелТА

На Гомельшчыне пабудуюць водаадводныя каналы і дамбу, каб дапамагчы даць рады падтапленням, расказаў начальнік кіравання ЖКГ Зміцер Згурскі ў эфіры "Беларусь 4".

Сёлета плануюць стварыць водаадводныя каналы ў населеным пункце Чырвонае. Гэта палегчыць людзям жыццё, але канчаткова праблемы не вырашыць, прызнаюць службоўцы.

Апроч таго, будзе пабудавана дамба ў мястэчак Сеўрукі, Чонкі і Паляна на ўскраіне Гомля. Пакуль што праект знаходзіцца на этапе экспертызы, на пабудову дамбы патрабуецца некалькі гадоў.

Апроч таго, у некалькіх мікрараёнах Гомля і ў вёсках Плёсы і Вуза плануюць пабудаваць перашкоды, даўжыня гэтых забудоваў будзе каля 3 кіламетраў.

Пакуль што ўлады рыхтуюць пункты для размяшчэння людзей на выпадак сур'ёзнага падтаплення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі