Смешныя “кадыраўцы”, Пракоп'еў і страх салдат Лукашэнкі. Стрым
Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны — так гучыць асноўная мэта дабраахвотнікаў, якія сёння служаць у беларускім Батальёне імя Кастуся Каліноўскага. Адзін з іх — былы амапавец Павел Кулажанка, які пасля 2011 года жыў у Брукліне і зарабляў на жыццё ўдзелам у розных камерцыйных баях. Зараз хлопец ваюе на ўкраінскім баку. Ён лічыць, што сённяшняя вайна — гэта магчымасць для беларусаў адваяваць сваю страчаную незалежнасць, і ёю можа скарыстацца кожны неабыякавы грамадзянін нашай Кріаны.
“Інфармацыйнае поле — гэта таксама поле бітвы. Інфармацыйная вайна вядзецца шырока і мы разумеем неабходнасць ўдзелу ў ёй як для нанясення нейкіх адчувальных удараў па суперніку, так і для прасоўвання нашага фармавання”, — таксама кажа Кулажанка.
Што матывуе сёння беларусаў ісці ваяваць? Ці шмат ахвочых і хто гэтыя смелыя людзі? Феномен утварэння палка “Пагоня”? Што адбываецца ў казармах Лукашэнкі? Як ідуць справы на фронце? Якія поспехі і страты ў беларускага батальёна? Як з добраахвотнікамі кантактуюць Святлана Ціханоўская, улады Украіны і, можа, нават сам Уладзімір Зяленскі? Якое ўражанне ад войска РФ і як доўга яно пратрымаецца? Ці ахвотна рускія салдаты здаюцца ў палон і ці часта можна сустрэць у баях “кадыраўцаў”?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае госць Еўрарадыё Павел Кулажанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.