СМІ: Дыверсанты захапілі Славянск з-за сланцавага газу (відэа)

Высветлілася, што сепаратысты і расійскія дыверсанты ўмацаваліся ва ўкраінскім горадзе Славянск не толькі з-за яго зручнага геаграфічнага становішча, але і з-за радовішчаў сланцавага газу. Нібыта, на тэрыторыі Данецкай і Харкаўскай абласцей знайшлі гіганцкае радовішча "самага мадэрнага энергетычнага рэсурса XXI стагоддзя".



Эксперты сцвярджаюць, што гэтыя запасы могуць "кардынальна змяніць энергетыку не толькі Украіны, але і Еўропы". Іх аб'ём ацэньваецца ў 3,6 трыльёна кубоў, а гэта значыць, што Украіна можа стаць экспарцёрам, расійскі газ ёй ужо будзе не патрэбны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі