СМІ: Еўрасаюз можа дэпартаваць 400 тысяч мігрантаў

СМІ: Еўрасаюз можа дэпартаваць 400 тысяч мігрантаў

Еўрасаюз рыхтуецца дэпартаваць 400 тысяч мігрантаў, якім адмовілі ў атрыманні статуса бежанца. Гэтая аперацыя можа прайсці ў бліжэйшыя тыдні, піша брытанская газета Times, якая спасылаецца на свае крыніцы. Выданне адзначае, што такі крок "стане гуманітарным і палітычным выклікам для лідараў ЕС".

Кіраўніцтва Еўрасаюза, нібыта, пагражае такім краінам, як Нігерыя ці Эрытрэя, што калі яны адмовяцца прыняць назад эканамічных мігрантаў, будзе адкліканая дапамога, скасаваныя гандлёвыя і візавыя пагадненні. Дарэчы, паводле дадзеных на канец верасня ў Еўропу прыбылі з Афрыкі і Азіі, як мінімум, каля 630 тысяч мігрантаў.

СМІ: Еўрасаюз можа дэпартаваць 400 тысяч мігрантаў

Тым часам краіны ЕС з 7 кастрычніка падключаюцца да другой фазы сумеснай аперацыі ў Міжземным моры, якая накіраваная на барацьбу з нелегальнай перавозкай мігрантаў. Калі раней праводзіліся толькі ратавальныя аперацыі, дык цяпер будуць перахоплівацца караблі з мігрантамі, а кантрабандыстаў чакае суд у Італіі. Праўда, спецыялісты перакананыя, што гэта не можа прывесці да поспеху. Насамрэч, трэба змагацца адначасова і з транснацыянальнымі злачыннымі групамі, якія арганізуюць нелегальныя каналы перапраўкі ў ЕС людзей, інфармуе ВВС.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі