СМІ: Паліцыя затрымала падазраванага ў тэракце ў Барселоне

СМІ: Паліцыя затрымала падазраванага ў тэракце ў Барселоне

Іспанская паліцыя затрымала Дрыса Укабіра, якога падазраюць у здзяйсненні тэракту ў Барселоне. Пра гэта піша meduza.io, спасылаючыся на газету El Periodico. Журналісты перадаюць, што Укабір затрымалі ў горадзе Манлье. Там быў знойдзены і адзін з фургонаў, якія шукалі ў сувязі з тэрактам.

Паводле інфармацыі газеты La Vanguardia, акрамя Укабіра затрымалі яшчэ аднаго чалавека, датычнага да тэракту. 

Паліцыя Каталоніі пацвердзіла затрыманне аднаго падазраванага, не называючы яго імя. Разам з тым паліцыянты абверглі звесткі пра злачынцу, які захапіў бар у Барселоне недалёка ад месца тэракту.

Раней паведамлялася, што ў цэнтры Барселоны пікап заехаў у натоўп. Паводле папярэдніх звестак, пры інцыдэнце, якое паліцыя прызнала тэрактам, загінулі 13 чалавек, а каля 30 атрымалі раненні. Кіроўца аўтафургону ўцёк з месца здарэння. 

Беларуская амбасада ў Іспаніі высвятляе, ці ёсць нашыя суайчыннікі сярод ахвяраў і пацярпелых пры тэракце. Тым часам МЗС Беларусі рэкамендуе нашым суайчыннікам выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі на радзіме.

Тэлефон гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі: + 34 902400012.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі