СМІ: Паліцыя затрымала выканаўцу тэракту ў Барселоне

СМІ: Паліцыя затрымала выканаўцу тэракту ў Барселоне

Юнэс Абуяакуб, які пратараніў мікрааўтобусам натоўп у Барселоне, быў затрыманы 21 жніўня, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на іспанскія СМІ.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня мікрааўтобус урэзаўся ў натоўп у цэнтры Барселоны на бульвары Рамбла. Пры гэтым загінулі 13 чалавек і яшчэ дзясяткі былі параненыя. Паліцыя ахарактрызавала напад як тэракт. У вышук быў абвешчаны 22-гадовы Юнэс Абуяакуб, які кіраваў аўтафургонам. 

На наступную раніцу аналагічны тэракт адбыўся ў курортным горадзе Камбрыльс. Пры гэтым загінула жанчына, а шэсць чалавек атрымалі раненні. Паліцыянты застрэлілі пяць нападнікаў, на якіх былі надзетыя паясы смяротнікаў, а ў іх аўтамабілі былі нажы і сякеры. 

Дагэтуль 54 чалавекі, якія атрымалі раненні пры нападах ў Барселоне і Камбрыльсе, знаходзіцца ў шпіталях. 12 пацярпелых у Барселоне — у крытычным стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі