СМІ: Прарасійскага баевіка “Матаролу” паранілі ў вока і ў пах

СМІ: Прарасійскага баевіка “Матаролу” паранілі ў вока і ў пах

Прарасійскі баявік Арсеній Паўлаў, шырока вядомы як “Матарола”, атрымаў асколкавае раненне. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на групу “Інфармацыйныя войскі Украіны” пры Міністэрстве інфармацыйнай палітыкі.

Спачатку інфармацыю пра раненне “Матаролы” распаўсюдзіў прадстаўнік міністэрства замежных справаў гэтай званай “ДНР” Канстанцін Далгоў. Па яго інфармацыі, Арсеній Паўлаў паранены ў вока і вывезены на лекаванне ў Пецярбург.

“Трымаем кулакі за нашага таварыша!” — напісаў Далгоў у сваім Фэйсбуку.

Група “Інфармацыйныя войскі Украіны” ўдакладніла дэталі інцыдэнту: “Узброены грамадзянін Расіі атрымаў раненне ва Украіне і быў вывезены на аперацыю ў Расію — гэта “грамадзянская вайна”. Кажуць, што паранены не толькі ў вока, але і ў пах”.

33-гадовы Арсеній Паўлаў прымаў актыўны ўдзел у захопе прарасійскімі сепаратыстамі ўкраінскіх гарадоў. У 2015 годзе яго імя трапіла ў пашыраны санкцыйны спіс Еўрасаюза.

СМІ: Прарасійскага баевіка “Матаролу” паранілі ў вока і ў пах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі