Смольскі — у топ-10 агульнага заліку Кубка свету па біятлоне

Смольскі — у топ-10 агульнага заліку Кубка свету па біятлоне

Беларус Антон Смольскі у топ-10 агульнага заліку Кубка свету па біятлоне. Адбылося гэта дзякуючы яго шостаму месцу ў спрынце на этапе ў Ансі. У выніку Смольскі набраў 183 ачкі і займае дзясятае месца.

Лідыруе ў агульным заліку швед Себасцьян Самуэльсан — 282 ачкі.

Тыдзень таму Антон Смольскі паказаў найлепшы вынік у кар'еры — ён быў трэцім у спрынце на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне.

У суботу, 18 снежня, пройдуць гонкі пераследвання ў жанчын (пачатак а 15-й гадзіне) і ў мужчын (17:00).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі