Соф'я Лапіна знялася з нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

Соф'я Лапіна знялася з нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

16 лютага ў жывым эфіры Еўрарадыё фіналістка нацыянальнага адбору Соф'я Лапіна адмовілася ад далейшага ўдзелу ў конкурсе. Такім чынам яна пратэстуе супраць абыякавасці Белтэлерадыёкампаніі да парушэнняў правілаў конкурсу ўкраінскім спеваком Мікітам Аляксеевым.


"Мы хочам паведаміць, што ўсё ж вырашылі зняцца з фіналу адборачнага тура. Я, як артыст, які паважае сябе, не хачу быць дэкарацыяй на чужым свяце жыцця", — заявіла Соф'я.

Па словах прадзюсара Соф'і Сяргея Кіма, Белтэлерадыёкампанія вядзе няшчырую гульню, і ўдзельнічаць у ёй не было мэтай спявачкі.


Соф'я Лапіна мусіла выступіць у фінале адбору пад чацвёртым нумарам. Цяпер у канцэрце возьмуць удзел 10 артыстаў.


Як раней паведамляла Еўрарадыё, шасцёра фіналістаў (сярод іх і Соф'я Лапіна) адправілі прыватны ліст кіраўніку адбору Вользе Шлягер. У ім яны выказалі прэтэнзіі да Белтэлерадыёкампаніі, якая, на іх думку, не рэагуе на відавочныя парушэнні рэгламенту конкурсу з боку ўкраінскага спевака Мікіты Аляксеева. У лісце артысты прыгразілі, што не падпішуць дамовы на ўдзел у фінале, калі кіраўніцтва адбору не дасць уцямны адказ наконт сітуацыі. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі