Сотавы аператар “МТС” зніжае тарыфы да ранейшага ўзроўню

“МТС” з сённяшняга дня зніжае тарыфы да ранейшага ўзроўню, паведамляе афіцыйны сайт кампаніі.

Нагадаем, 9 лютага сотавы аператар павысіў тарыфы на ўсе званкі і смс ад 15 да 30 рублёў. Такія захады тлумачыліся дэвальвацыяй. Учора стала вядома, што Міністэрства эканомікі накіравала лісты аператарам сотавай сувязі, дзе прапанавала ім перагледзець кошты і вярнуцца да ранейшых тарыфаў. У адваротным выпадку да кампаній абяцалі ўжыць нормы антыманапольнага заканадаўства. Пакуль пра зніжэнне тарыфаў заявіў толькі “МТС”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі