Сотні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі трапяць пад санкцыі Польшчы

Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў мінскага рэжыму / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў мінскага рэжыму / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Некалькі соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі трапяць пад польскія санкцыі, паведамляе прэс-служба польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Прычынай называецца прысуд журналісту і актывісту польскай меншасці Анджэю Пачобуту, які Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле.

Пра ўвядзенне санкцый будзе абвешчана 29 траўня. Гаворыцца, што ў спіс трапяць палітыкі, суддзі, пракуроры ды іншыя асобы, адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць прадстаўнікоў польскай меншасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, 26 траўня Вярхоўны суд разглядаў у закрытым рэжыме апеляцыю па справе Анджэя Пачобута і пакінуў яе ў сіле. У лютым Пачобута асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі