Спадарожнік паказаў маштабы пажараў у Беларусі
Сітуацыю з пажарамі ў экасістэмах Беларусі паказвае спадарожнік. Фота змясціў на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі. Найбольш складаная сітуацыя на Палессі — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. У Столінскім раёне працягваецца ліквідацыя пажару на Альманскіх балотах, ідзе змаганне з пажарам у Нараўлянскім раёне.
Ратавальнікі заклікаюць грамадзян паведамляць пра пажары ў экасістэме ў МНС. Дарэчы, раніцай 25 красавіка ў некаторых раёнах Мінска быў заўважны смог, адчуваўся пах гары. Навіцкі адзначае, што каля сталіцы ўзгаранняў не зафіксавана.