Спецбатальён "Данбас" узяў пад кантроль ужо 4 раёны Данецкай вобласці
Спачатку гэтае падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сілаў Украіны вызваліла ад сепаратыстаў Вяліканавасёлкаўскі раён.
Падрабязна пра гэтую аперацыю гл. на відэа. Умацаваўшыся там і адбіўшы атаку баевікоў з Данецка, "Данбас" узяў пад кантроль яшчэ тры раёны — Дабрапольскі, Аляксандраўскі і Краснаармейскі. Байцы там кантралююць адміністрацыйныя будынкі. У гэтых раёнах спецбатальён будзе ахоўваюць участкі на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 траўня, паведамляе сайт censor.net.ua.
Яшчэ шэраг суседніх раёнаў узялі пад кантроль байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны, яны абсталёўваюць блокпасты, каб перашкодзіць пранікненню баевікоў з усходняй часткі Данецкай вобласці.
Увага, на відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!
Фота — Facebook