Спецыялістаў па зоапланктону і ласасёвым затрымалі “за ўдзел у акцыі”

Гісторыя ліхіх прыгодаў навукоўцаў-біёлагаў, якія выпадкова трапілі 19 снежня “пад раздачу”. Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сужэнцы Міхаіл Плюта (кандыдат біялагічных навук, адзін з нешматлікіх спецыялістаў па ласасёвым відам рыб) і Жанна Бусева (спецыяліст па прэснаводным зоапланктоне), 19 снежня накіроўваліся на Маскоўскі вакзал, каб сустрэць там дачку. Каля 12 гадзіны ночы яны знаходзіліся на прыпынку транспарту ля ўваходу на станцыю метро “Няміга”.

Раптоўна з’явіліся аўтобусы з АМАПАМ, і ўсіх, хто знаходзіўся на прыпынку, забралі.

На наступны дзень суд Ленінскага раёна наклаў на Жанну штраф у 30 базавых велічыняў, яе сужэнца накіраваў на 15 сутак адміністратыўнага арышту ў Жодзіна.

Прычым паводле паказанняў міліцэйскіх “сведкаў” біёлагі былі затрыманыя “за ўдзел у акцыях” зусім у іншым месцы горада і ў іншы час (калі сужэнцы яшчэ знаходзіліся дома).

А асяродку прэснаводнага зоапланктона жанчыне з падобнай па абсурднасці жорсткасцю сутыкацца не выпадала. Цяпер яна шукае адваката і збіраецца падаваць апеляцыю.

Больш падрабязна Жанна Бусева апісала гэтую гісторыю на сайце часопісу “Дзікая прырода Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі