Спецназаўцы падарылі Аляксандру Лукашэнку цяльняшку і баявы нож (відэа)
У пятніцу кіраўнік Беларусі наведаў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных прызначэнняў Узброеных сіл.
Падчас візіту яму падарылі цяльняшку, берэт і баявы нож, перадае interfax.by.
"Дазволіце ўручыць Вам баявы нож. На ім напісана "Ніхто акрамя нас", — сказаў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Алег Белаконеў, уручаючы падарункі Лукашэнку. Ён дадаў: "Любая задача, пастаўленая вамі, будзе выкананая".
"А гэта мы праверым", — перадае interfax.by жартаўлівы адказ кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка: Былыя спецназаўцы мусяць уплываць на нашу моладзь (відэа)
Фота — БЕЛТА