Стала вядома, чаму ў Беларусі няма прэпарата для пахудзення “Азэмпік”

“Азэмпік” абмяркоўвае ўвесь свет

“Азэмпік” абмяркоўвае ўвесь свет / shutterstock.com

Стала вядома, чаму ў Беларусі няма прэпарата для пахудзення “Азэмпік”, які абмяркоўвае ўвесь свет. Высветлілася, што кампанія-вытворца Novo Nordisk пакінула беларускі рынак, а таксама адмовілася ад паставак у Расію.

Як тлумачылі ў даведачнай службе беларускіх аптэк, у Расіі робяць свой аналаг — “Семавік”, аднак ён пакуль не зарэгістраваны ў нашай краіне. Ці будуць пастаўкі ў будучыні, пакуль інфармацыі няма.

Дарэчы, расійскі “Семавік” робяць у парушэнне заканадаўства. “Азэмпік” знаходзіцца пад міжнароднай патэнтнай абаронай, аднак расійскі ўрад дазволіў адной з кампаній пачынаць вытворчасць. Прасцей кажучы, скралі формулу. А ў такім выпадку ані якасць, ані эфектыўнасць, ані бяспеку ніхто і не гарантуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі