Стала вядома, калі пацяплее ў мінскіх школах
І іншых сацыяльных установах сталіцы.
Ацяпленне там плануюць уключыць у пятніцу, 3 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Янчыка.
Плануецца, што цяпло з'явіцца найперш у школах, дзіцячых садках, бальніцах. У Віцебскай вобласці ацяпленне ўключылі ўжо 2 кастрычніка. У паўночным рэгіёне Беларусі сярэднесуткавая тэмпература на працягу пяці дзён трымалася на ўзроўні, ніжэйшым за 10 градусаў. Для таго каб цяпло з'явілася ў жылых дамах, сярэднесуткавая тэмпература на працягу пяці дзён мусіць быць ніжэйшая за 8 градусаў.