Стала вядома, колькі беларусаў не ўпісваюцца ў тарыфы на электрычнасць

Стала вядома, колькі беларусаў не ўпісваюцца ў тарыфы на электрычнасць

17,7% карыстальнікаў у Беларусі ў студзені-лістападзе не ўпісаліся ў ільготныя тарыфы на электраэнергію. Гэта амаль кожны шосты абанент, паведамляе tut.by са спасылкай на Мінэнерга. 

Найбольшая колькасць тых, хто ўкладаўся ў тарыфы, была сярод жыхароў дамоў і кватэр, у якіх няма цэнтралізаванага газазабеспячэння, гарачага водазабеспячэнне і электрапліты (95,1%). Сярод грамадзян, якія пражываюць у кватэрах і дамах з электраплітамі, гэты паказчык складае 86,8%, а жыллі без электраплітаў — 78,6%.

За студзень-лістапад спажыўцы краіны атрымалі электрычнай і цеплавой энергіі на суму 7 543,8 мільёна рублёў. Узровень аплаты склаў 98,9%. Запазычанасць за энергію па стане на 1 снежня склала 951,5 мільёна рублёў.

Не цалкам аплацілі атрыманую электраэнергію некаторыя арганізацыі. У арганізацыях Мінсельгасхарча аплата складае 96,7%, у канцэрна "Беллеспаперапрам" — 94,4%, канцэрна "Белдзяржхарчпрам" — 99,5%, Белкаапсаюза — 99,2%, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 98,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі