Стала вядома, што мяняецца ў рэгуляванні цэн у Беларусі

Крама / sb.by
Крама / sb.by

Саўмін прыняў пастанову, якая рэгулюе нашумелую пастанову №713 па дзяржрэгуляванні цэнаў.

У новым дакуменце змяніўся спіс тавараў, на якія рэгулююць цэны. Праўда, змяненні гэта нязначныя. Напрыклад, мужчынскія ўцепленыя і няўцепленыя курткі, дублёнкі і скураныя курткі аб'ядналі ў адну групу "курткі" замест ранейшых чатырох.

Чыноўнікі пашырылі пералік выпадкаў, калі не патрабуецца ўзгадненне для павышэння цаны — пры адмене зніжак, калі цана не перавышае ранейшую, і пераліку цаны прапарцыйна вазе (аб'ёму) тавару.

У кошт тавару дазволілі ўключаць выдаткі на яго дастаўку.

Акрамя таго, у пастанове ўдакладнілі, як прымяняць курс валют пры фармаванні цэн імпарцёрам у залежнасці ад умоваў аплаты за тавар.

Змены пачынаюць дзейнічаць з 2 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі