Спажыўцы заплацяць за падвышэнне падаткаў для ІП. А як жа барацьба з цэнамі?

У чарговы раз прадпрымальнікам ускладняюць умовы працы / Еўрарадыё
У чарговы раз прадпрымальнікам ускладняюць умовы працы / Еўрарадыё

Улады вырашылі істотна падняць падаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 студзеня. Гэта негатыўна адаб’ецца на гаманцах беларусаў, якія набываюць у ІП тавары ці паслугі.

Еўрарадыё разбірае з эканамістам, чаму добрага ад змен для ІП чакаць не варта.

З 1 студзеня ў Беларусі адменена спрошчаная сістэма падаткаабкладання для ІП. Яна дазваляла плаціць 6% ад выручкі. Цяпер ІП павінны выбіраць: пераходзіць на агульную сістэму падаткаабкладання ці на адзіны падатак. У першым выпадку трэба будзе плаціць падатак на прыбытак у памеры 20%. У 2022 годзе ён складаў 16%. Адзіны падатак для розных відаў дзейнасці розны, але стаўкі гэтага падатку павялічваюцца ў 1,5-3 разы. Таксама ўлады значна скарацілі спіс тых, хто можа ім карыстацца.
 

Барацьба з наступствамі, а не з праблемай

Прывядзе гэта толькі да аднаго выніку — будуць расці кошты на тавары і паслугі для насельніцтва Беларусі, лічыць навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль. Калі растуць выдаткі прадпрымальнікаў, канешне, ІП вымушаныя падымаць цэны.

Масавага закрыцця ІП не будзе, людзям трэба неяк сябе ўтрымліваць, асабліва ў невялікіх населеных пунктах, таму чаканы рост падатковай нагрузкі на ІП адаб'ецца найперш на спажыўцу.

Адмену спрошчанага рэжыму для ІП трэба разглядаць у комплексе з іншай праблемай — так званае драбненне бізнесу буйнымі кампаніямі, да якога ўзніклі прэтэнзіі з боку падатковых органаў. Для памяншэння падатковай нагрузкі буйныя кампаніі, напрыклад, дэвелаперы, ствараюць серыю ІП са спрошчанай сістэмай падаткаабкладання, што дазваляе істотна скараціць падатковую нагрузку на буйны бізнэс. І як заўсёды замест таго, каб змагацца з прычынай, беларускія ўлады змагаюцца з наступствамі — вырашылі адмяніць спрошчаны рэжым увогуле для ўсіх ІП.
 

“ІП могуць быць асноўнай крыніцай заробку для сем'яў”

Спажыўцы заплацяць за падвышэнне падаткаў для ІП. А як жа барацьба з цэнамі?
ІП ствараюць працоўныя месцы ў розных галінах эканомікі і падтрымліваюць свае сем'і / Еўрарадыё

Калі Лукашэнка ў чарговы раз робіць напады на ІП і улады ўскладняюць ім умовы для працы, трэба разумець, што гаворка ідзе пра 268,1 тысяч беларусаў. Праз ліквідаванне спрошначанай сістэмы падаткаабкладання стане цяжэй не толькі пакупнікам, але і сем’ям іпэшнікаў, якіх Лукашэнка марыць знішчыць як клас.

ІП і ў цэлым малое прадпрымальніцтва разглядаецца як істотны фактар ​​занятасці насельніцтва, гэта ягоная галоўная функцыя ў эканоміцы. Ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы ў 4,22 мільёна чалавек ІП складаюць 6,3 адсоткаў. Яшчэ каля 25 адсоткаў ад сваёй колькасці ІП прыцягваюць па грамадзянскіх дамовах. Атрымліваем, што ІП ствараюць каля 8 адсоткаў працоўных месцаў у эканоміцы Беларусі.

ІП — гэта ў асноўным беларускія грамадзяне, якія валодаюць невялікімі крамкамі, месцамі на міні-рынках, рамонтнымі майстэрнямі або СТА. І калі ў абласных цэнтрах ці горадзе Мінску іх роля не настолькі вялікая, то ў малых гарадах і сельскіх населеных пунктах, ІП могуць быць асноўнай крыніцай заробку для многіх сем'яў, — працягвае Алег Мазаль.


А як жа рэгуляванне цэн?

Спажыўцы заплацяць за падвышэнне падаткаў для ІП. А як жа барацьба з цэнамі?
Рэгуляванне цэн — гэта папулізм, які не прыносіць станоўчых вынікаў / Еўрарадыё

У Беларусі працягвае дзейнічаць рэгуляванне цэн, каб яны занадта не раслі. Атрымліваецца, гэта супярэчыць рашэнню аб павышэнні падаткаў, якое прывядзе да росту цэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі