Сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня ў Мінску пачнуць працаваць з 14 верасня

Кірмашы

Кірмашы

З 14 верасня ў Мінску пачнецца сезон кірмашоў выхаднога дня па продажы сельгаспрадукцыі. Пра гэта распавяла начальніца Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная. 

Кірмашы будуць працаваць у кожным раёне горада. Спіс адрасоў размесцяць на сайтах Мінгарвыканкама і раённых адміністрацый. Асноўны кірмаш будзе праходзіць на пляцоўцы каля “Чыжоўка-Арэны”. 

У большасці раёнаў Мінска пад кірмашы будзе выдзелена адна пляцоўка. У Кастрычніцкім іх будзе дзве. Другая размесціцца ў жылым раёне Сокал, які аддалены ад горада. А ў Партызанскім раёне зноў будуць практыкаваць мабільныя кірмашы. Для зручнасці людзей сталага веку лакацыі будуць чаргаваць кожныя выходныя. 

Акрамя таго, у сталіцы створаць 99 штодзённых гандлёвых пляцовак. Прадаваць прадукцыю там змогуць як людзі, так і прадпрыемствы. Для гэтага неабходна атрымаць дазвол, вызначыцца з пляцоўкай і звярнуцца з дадзеным дазволам у раённую адміністрацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі