Стала вядомая праграма сёлетняга “Басовішча”

Арганізатары “Басовішча” назвалі праграму сёлетняга юбілейнага фестывалю. Ён, як і заўсёды адбудзецца ў лесе каля мястэчка Гарадок у трэцюю пятніцу-суботу ліпеня.
У адрозненні ад мінулых гадоў на 20-х “Басах” не будзе конкурснай часткі. Канцэрты пачнуцца ў пятніцу, 17 ліпеня, выступам гурта Рахіс, а завершыць першы дзень брэсцкая “Сцяна”.

У другі дзень фэсту сярод іншых сыграюць Крама, Уліс, Нейра Дзюбель, NRM і Мроя.


Праграма:

Пятніца 17.07.2009 (18.00-2.00)

18.00 – 19.00 Rahis
19.00 Афіцыйнае адкрыццё фестывалю
19.10 – 20.00 Бан-Жвірба
20.00 – 21.00 Тарпач
21.00 – 22.00 SOK
22.00 – 23.00 BN
23.00 – 00.00 IQ48
00.00 – 1.00 Znich
1.00 – 2.00 Сцяна

Субота 18.07.2009 (15.00 – 2.00)

15.00 – спецыяльная праграма, прысвечаная юбілею (выстава, паказ запісаў з папярэдніх гадоў)
16.30 – 17.15 Jab Club
17.15 – 18.00 Жнюв
18.00 – 19.00 ДзеціДзяцей
19.00 – 20.00 Палац
20.00 – 21.00 Krama + Бонда
21.00 – 22.30 LAO CHE
22.30 – 23.30 Neuro Dubel
23.30 – 00.30 Ulis
00.30 – 2.00 NRM + Мроя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі