Сталі вядомыя даты выпускных экзаменаў у гэтым навучальным годзе

Бланк цэнтралізаванага экзамену / БЕЛТА

Бланк цэнтралізаванага экзамену / БЕЛТА

Міністэрства адукацыі зацвердзіла даты правядзення выпускных школьных экзаменаў у 2023/24 навучальным годзе. Пастанова ведамства з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць чатыры экзамены. Тры з іх будуць у пісьмовай форме — дзевяцікласнікам трэба будзе пісаць пераказ па "Беларускай мове", пераказ па "Рускай мове" і кантрольную работу па "Матэматыцы". Экзамен па "Гісторыі Беларусі" пройдзе ў вуснай форме.

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен. Іх будзе два. Тэст па прадмеце на выбар (фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежныя мовы, гісторыя, геаграфія, грамадазнаўства) пройдзе 27 мая 2024 года, другі (па беларускай або рускай мовах на выбар) — 30 мая 2024 года. Раней чыноўнікі казалі, што настаўнікі просяць памяніць даты ЦЭ. У гэтым годзе іх праводзілі 14 і 21 мая.

У пастанове Мінадукацыі таксама вызначаны рэзервовыя дні, калі змогуць здаць выпрабаванні тыя, хто па нейкіх прычынах не змог прыйсці на экзамен у асноўныя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі