У Беларусі прапануюць памяняць даты правядзення цэнтралізаванага экзамена

Цэнтралізаваны экзамен / Централизованный экзамен / sb.by

Цэнтралізаваны экзамен / sb.by

Дату правядзення цэнтралізаванага экзамену ў новым навучальным годзе прапануюць памяняць. Пра гэта заявіла дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, піша "Настаўніцкая газета".

Па яе словах, з ініцыятывай выступілі настаўнікі. Яны прапануюць перанесці іспыты на 27 і 30 траўня. Сёлетнія выпускнікі здавалі ЦЭ 14 і 21 траўня.

Адпаведна перанясуць і выпускныя вечары ў школах, якія сёлета адбыліся 10 чэрвеня.

Сістэму падліку балаў абяцаюць зрабіць "максімальна празрыстай, зразумелай кожнаму ўдзельніку ЦЭ і кожнаму з бацькоў". Сёлета пры падліку балаў на ЦЭ адбыўся скандал: школьнікі і іх бацькі былі абураныя нізкімі вынікамі. Улады правялі перападлік, а потым стварылі міжведамасную камісію для праверкі. Яна парушэнняў не знайшла, але прапанавала памяняць сістэму падліку.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі