Сталі вядомыя ўсе пары плэй-оф на чэмпіянаце свету па хакеі
Сталі вядомыя ўсе пары плэй-оф на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Славакіі. У групавым раўндзе найлепш выступіла зборная Расіі, якая набрала максімальную колькасць ачкоў. Група "В": Расія — 21, Чэхія — 18, Швецыя — 15, Швейцарыя — 12, Латвія — 9, Нарвегія — 6, Італія — 2, Аўстрыя — 1 ачко. Група "А": Канада — 18, Фінляндыя — 16, Германія — 15, ЗША — 14, Славакія — 9, Данія — 5, Вялікабрытанія — 2, Францыя — 2 ачкі.
23 траўня ў чвэрцьфінальных паядынках сустрэнуцца: Канада — Швейцарыя, Расія — ЗША, Фінляндыя — Швецыя, Чэхія — Германія.
The quarterfinal matchups are set! Here's the schedule #IIHFWorlds fans: https://t.co/z01AVZt0UD pic.twitter.com/5vL5DSLoCB
— IIHF (@IIHFHockey) 21 мая 2019 г.