Старшыня АБСЕ гатовы пасярэднічаць у перамовах апазіцыі з уладамі Украіны
З такой заявай выступіў старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) — міністр замежных спраў Швейцарыі Дзідзье Бургальтэр.
"У АБСЕ ёсць неабходныя інструменты і механізмы для працы ў якасці бесстаронняга пасярэдніка ў такіх сітуацыях, і яна гатовая падтрымаць ўкраінскія ўлады дзеля зніжэння напружанасці і прадухілення далейшай эскалацыі", — перадае РБК словы палітыка. Бургальтэр заклікаў усе бакі канфлікту ўстрымацца ад гвалту і пачаць мірны дыялог.
"Як старшыня АБСЕ Швейцарыя гатовая дапамагчы Украіне знайсці мірны палітычны выхад з гэтага крызісу", — адзначыў кіраўнік АБСЕ.
Фота — EPA