Стаў вядомы памер крэдыту Кіеву ў выпадку асацыяцыі з Еўрасаюзам

Пра гэта напісала газета The Financial Times са спасылкай на дакументы ЕС, якія апынуліся ў яе распараджэнні, паведамляе lenta.ru.



Кіеў атрымаў бы сродкі па лініі Міжнароднага валютнага фонду пры ўмове выканання шэрагу жорсткіх патрабаванняў арганізацыі. Роля Брусэля палягала б у тым, каб паскорыць фінансаванне для Украіны.



Еўракамісар ЕС па пашырэнні і палітыцы добрасуседства Стэфан Фюле 18 снежня заявіў, што Брусэль чакае падрабязнасцяў дамовы паміж Уладзімірам Пуціным і Віктарам Януковічам, дасягнутых днём раней. Яны не павінны парушаць абавязанняў Украіны ў адносінах да ЕС, калі ў Кіеве хочуць працягваць перамовы па асацыяцыі, перапыненыя ў канцы лістапада.



Нагадаем, што 17 снежня Масква і Кіеў дамовіліся пра вылучэнне Украіне крэдыту на 15 мільярдаў долараў пад 5% гадавых. Акрамя таго, "Газпрам" зменшыў амаль на траціну — да 268,5 долара за тысячу кубаметраў — кошт на газ для Украіны.



Фота — ruvr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі