Склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на эстафету
Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на эстафету на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Першай традыцыйна будзе Надзея Скардзіна, пасля яе — Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар’я Домрачава. Менавіта такі склад каманды і спрагназавала напярэдадні Домрачава пасля заканчэння змяшанай эстафеты, у якой беларуская зборная была 5-й.
Жаночая эстафета пройдзе ў чацвер, 22 лютага, яна пачнецца ў 14:15 паводле беларускага часу. Мужчынская эстафета прызначана на 23 лютага.