Страшней за “Яно”: з’явіўся трэйлер кінамюзікла “Кошкі”

Страшней за “Яно”: з’явіўся трэйлер кінамюзікла “Кошкі”

Кампанія Universal выпусціла трэйлер фільма «Кошкі», кінаадаптацыі знакамітага брадвейскага мюзікла Эндры Уэбера. У ім іграюць Тэйлар Свіфт, Ідрыс Эльба, Джэніфер Хадсан і іншыя. 

Але важна іншае: катоў іграюць жывыя акторы з выкарыстаннем тэхналогіі CGI, якую вельмі раскрытыкавалі інтэрнэт-карыстальнікі. Яе называюць жудаснай ды жартуюць, што атрымалася страшней за “Яно”. Фінальны трэйлер экранізацыі кнігі жахаў Стывена Кінга выйшаў напярэдадні. 

На момант напісання навіны ў роліка 34 тысячы лайкаў і 48 тысяч дызлайкаў на YouTube. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі