Студэнтка ЕГУ абвясціла сухую галадоўку каля ўніверсітэта
Студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Барысава абвясціла сухую галадоўку. Яна пратэстуе супраць таго, што адміністрацыя ЕГУ ігнаруе праблемы студэнтаў, піша ТГ-канал "Потрачено ЕГУ (EHU)".
Пра свае спробы дагрукацца да адміністацыі дзяўчына напісала ў адкрытым лісце, які размясціла ў сацсетках. Апошняй кропляй, па яе словах, стаў абаязковы курс, па якім у групе за год прайшлі толькі ўводныя заняткі, хаця ў праграме пазначаныя 24 гадзіны.
Паведамляецца, што на студэнтку выклікалі паліцыю. Як заяўляе адміністрацыя ЕГУ, паліцыя патлумачыла правы і абавязкі бакоў-удзельнікаў, пасля чаго з'ехала.
ЕГУ — беларускі ўніверсітэт у выгнанні. Ён быў заснаваны ў Мінску, але на пачатку 2000-х быў вымушаны перабрацца ў Вільню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.