Студэнты пагалілі галовы ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Студэнты пагалілі галовы ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Студэнты, адлічаныя з розных ВНУ за ўдзел у пратэстах, пагалілі галовы ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (іх у спісе больш за дзве сотні). Іх акцыя атрымала назву "На што ты здольны дзеля мары".

Студэнты кажуць, што яны натхніліся ўчынкам Арцёма Лук’яненкі з Naviband, які перад Новым годам з салідарнасці з палітвязнямі пагаліў галаву.

"Гэта — малая ахвяра сваім камфортам дзеля тых, хто ахвяраваў сваёй свабодай для нашай агульнай справы, — пішуць удзельнікі флэшмоба. — Мы лічым, што нельга забываць пра сотні людзей, якія сядзяць за нашу і вашу свабоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі