Суд адмовіў анархісту Дзядку ў іску да газеты адміністрацыі Лукашэнкі

Суд адмовіў анархісту Дзядку ў іску да газеты адміністрацыі Лукашэнкі

Суд Савецкага раёна Мінска 1 верасня адмовіў задаволіць пазоў анархіста Мікалая Дзядка да інтэрнэт-сайта газеты "СБ Беларусь сегодня" — органа адміністрацыі прэзідэнта. 

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта "Вясна", справу разглядаў суддзя Дзмітрый Жданок. 

Разгляд справы пачаўся 17 жніўня, як перадавала Еўрарадыё. На першым пасяджэнні выступіў сам Дзядок, а таксама адказчыкі — аўтар артыкулу Андрэй Мукавозчык і рэдактар юрыдычнага адзела газеты Аляксей Шпілеўскі.

1 верасня адказчыкі падалі свой водгук, а таксама суд апытаў сведак. У выніку суддзя адмовіў анархісту ў задавальненні іску. 

Як паведамлялася раней, нагодай для суда стаў артыкул Мукавозчыка “Анархія, маць…”, абнародаваны сайце газеты “СБ. Беларусь сегодня”. У ім была апублікаваная непраўдзівая інфармацыя, быццам Дзядок атрымаў свой турэмны тэрмін за тое, што закідаў "кактэйлямі Молатава" расійскую амбасаду ў Мінску. экс-палітвязень палічыў, што непраўдзівыя звесткі прыніжаюць яго гонар і годнасць, і запатравабаваў абвергнуць іх і выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі