Суд па ліквідацыі царквы "Новае жыццё" перанеслі на 17 кастрычніка

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка

Суд па ліквідацыі пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" перанесены на 17 кастрычніка, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Пастыр царквы Вячаслаў Ганчарэнка абвясціў сямідзённы пост і малітву.

Судовы працэс быў прызначаны на 6 кастрычніка. Пазоўнікам па ліквідацыі выступіў Мінгарвыканкам. Па словах пастара царквы, улады пабачылі ў яе дзейнасці "экстрэмізм" і абвінавацілі ў парушэнні закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях".

Мінскія чыноўнікі змагаюцца з царквой "Новае жыццё" ад пачатку 2000-х. У вернікаў забралі царкоўны будынак (ранейшы занядбаны кароўнік). У 2020-м іх прымусова выселілі з малітоўнага дома, а ўлетку 2023-га знеслі будынак.

У жніўні аўтаматчыкі затрымалі пастара Ганчарэнку. Ён правёў за кратамі 10 сутак.

У 2020-м Вячаслаў Ганчарэнка публічна асудзіў гвалт з боку сілавікоў, а ў 2022-м выступіў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі