Суд пастанавіў спагнаць з палітвязня Эдуарда Пальчыса больш за 575 тысяч рублёў

Суд пастанавіў спагнаць з палітвязня Эдуарда Пальчыса больш за 575 тысяч рублёў

Суд Заводскага раёна Мінска пастанавіў спагнаць з палітвязня Эдуарда Пальчыса больш за 575 тысяч рублёў. Гэта "маёмасная шкода", якая нібыта была нанесеная некалькім дзяржаўным прадпрыемствам яго "супрацьпраўнымі дзеннямі". Рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджана.

Як піша prokuratura.gov.by, ініцыятыву выказала пракуратура горада Мінска, іскавыя патрабаванні падтрымала пракуратура Заводскага раёна. "Пацярпелымі" называюцца "Мінсктурыст", "Мінсктранс", "Горрамаўтадар Мінгарвыканкама", "Спецкамунааўтатранс" і "Мінскзеленбуд". Згадваюцца "пашкоджанне маёмасці", "ліквідацыя наступстваў масавых беспарадкаў" і "недаатрыманне даходаў ад спынення гарадскога пасажырскага транспарту".

Блогер, публіцыст Пальчыс у снежні 2021-га быў асуджаны на 13 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у "распальванні сацыяльнай варожасці", "арганізацыі масавых беспарадкаў", "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі