Судовыя выканаўцы канфіскавалі аўтамабіль Змітра Дашкевіча

Судовыя выканаўцы канфіскавалі аўтамабіль Змітра Дашкевіча

Аўтамабіль лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча забралі судовыя выканаўцы. Гэта зроблена за тое, што апазіяцынер нібыта не плаціць накладзеныя на яго штрафы за вулічныя акцыі.

У каментары Еўрарадыё Зміцер распавёў, што пра канфіскацыю аўтамабіля яму не паведамлялі. Невядомыя людзі прыйшлі забіраць машыну без паведамлення. Пра гэта сам Дашкевіч, які працуе прыватным прадпрымальнікам, даведаўся ад суседзяў.

Дакшевіч запатрабаваў паказаць дакументы, па якіх машыну забіраюць, аднак яму нічога не паказалі. Тады ён сеў у аўто і паспрабаваў з'ехаць. Аднак яму перакрылі дарогу:

Дашкевіч: "Я паспрабаваў ад'ехаць — яны кінуліся пад колы. Адна паненка заявіла, што я па назе ёй праехаў. Прыехаў даішнік — ніякіх прэтэнзіяў да мяне не аформілі. Паказалі нейкі дакумент, паводле якога ў мяне каля пяці штрафаў неаплочаных. Хаця я іх аплочваў, і судовыя выканаўцы ведаюць: штрафы паступова аплочваюцца... Шмат штрафаў, вялікая колькасць лічбаў. Я іх сам аплаціць не магу, ёсць людзі, якія мне дапамагаюць гэта зрабіць".

Урэшце, аўтамабіль у Дашкевіча ўсё ж забралі. Судовыя выканаўцы ацанілі машыну ў 12 тысяч рулёў (6000 долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі