Супраць галоўнага ўрача клінікі распачалі справу за надбаўкі супрацоўнікам

Галоўнага ўрача клінікі падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Галоўнага ўрача клінікі падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пракуратура Заводскага раёна Мінска ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага ўрача адной са сталічных клінік. Галоўнага ўрача падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Аб якой клініцы ідзе гаворка, у паведамленні пракуратуры не гаворыцца. Вядома толькі, што галоўны лекар узначальваў камісію па ўстанаўленню надбавак. Аднак у жніўні 2021 года ён аднаасобна прыняў рашэнне "без вынясення на абмеркаванне названай камісіі пытання аб павелічэнні працэнта надбавак шэрагу супрацоўнікаў". Працэнт надбаўкі за складанасць і напружанасць у працы некаторым быў павялічаны да 71,5%, а "дадзеная надбаўка фінансуецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту". Гэтую надбаўку медыкі атрымлівалі да жніўня 2022 года. У выніку дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры больш за 119 тысяч рублёў, палічылі ў пракуратуры.

Крымінальную справу супраць галоўнага ўрача завялі па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі