Супраць віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі чацвёра дэпутатаў

Супраць віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі чацвёра дэпутатаў

Намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў абраны Баляслаў Пірштук. Да абрання ў парламент ён працаваў намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама, дзе займаўся пытаннямі эканомікі. У 2010 годзе стаў ганаровым грамадзянінам горада Светлагорска. А на пасаду віцэ-спікера яго вылучыў асабіста старшыня ПП Уладзімір Андрэйчанка.

Іншых прапановаў ад дэпутатаў не паступіла, хаця Андрэйчанка адмыслова запытаўся пра гэта. Пірштук сказаў кароткую прамову. Пасля быў абвешчаны перапынак, а пасля яго адбылося тайнае галасаванне. Пераважнай большасцю галасоў: 105 "за" пры 4 "супраць" — Баляслаў Пірштук быў абраны віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў.

На дадзены момант гэта самае пратэстнае галасаванне новай "палаткі": калі старшынём ПП выбіралі Уладзіміра Андрэйчанку, супраць быў пададзены толькі адзін голас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі