Супрацоўніца мінскай ВНУ угаворвала студэнтаў даваць хабар выкладчыкам

Супрацоўніца мінскай ВНУ угаворвала студэнтаў даваць хабар выкладчыкам

36-гадовая мінчанка стала фігуранткай крымінальнай справы, якую пачало ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. Жанчыну падазраюць у падбухторванні студэнтаў да дачы хабару, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следства выявіла, што жанчына, працуючы спецыялістам у адной з мінскіх ВНУ, разам са сваёй знаёмай чатыры гады прапаноўвала студэнтам-завочнікам дапамагчы здаць запазычанасці па вучобе. Яна прапаноўвала перадаць грошы выкладчыкам, якім завочнікі не здалі залікі, курсавыя або іспыты.

Шукаць такіх студэнтаў дапамагала ёй знаёмая.

Ахвярамі махлярак сталі 18 студэнтаў. Здабычай жанчын сталі больш за 100 мільёнаў рублёў.

Жанчынам выставілі абвінавачанні ў падбухторванні да дачы хабару, а таксама ў махлярстве ў буйным памеры.

Расследаванне па крымінальнай справе завершанае.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі