"Ціхары" затрымалі на "Ланцугу салідарнасці" грамадзянку Чэхіі. Як уражанні?
Вераніка Кірушчанка / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
19 чэрвеня падчас "Ланцуга салідарнасці" ў цэнтры Мінска была затрыманая грамадзянка Чэхіі Вераніка Кірушчанка. Раней дзяўчына працавала ў Беларусі, выкладала чэшскую мову. У Мінск прыехала па справах мужа.
Як адбывалася затрыманне? Як паводзілі сябе супрацоўнікі АМАПа і міліцыя? Як адрэагавала на сітуацыю чэшскае пасольства і што сёння пішуць наконт гэтага ў чэшскіх СМІ?
Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё.
Пасля гэтага эфіру ў рэдакцыю Еўрарадыё патэлефанавала афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
"19 чэрвеня грамадзянка Чэхіі была дастаўлена супрацоўнікамі міліцыі ў Цэнтральнае РУУС горада Мінска для высвятлення асобы. З дзяўчынай была праведзена прафілактычная гутарка, пасля якой яна была адпушчаная. Усё было ў рамках дзеючага заканадаўства, меры адміністрацыйнага ўздзеяння да яе не ўжываліся", — пракаментавала Наталля.
Распавядаць падрабязнасці затрымання нам не сталі.
"Калі ў грамадзянкі Чэхіі ёсць пытанні або прэтэнзіі па гэтай сітуацыі, хай напіша заяву на імя начальніка Цэнтральнага РУУС. Будзе праведзена расследаванне", — параіла суразмоўца.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.