Сусветны банк: Беларусь — найбуйнейшы суверэнны даўжнік Расіі
Сусветны банк "рассакрэціў" суверэнных даўжнікоў Расіі. Як адзначае РБК, Мінфін РФ рэдка раскрывае такія звесткі, а СБ іх апублікаваў. Беларусь сярод даўжнікоў Масквы апынулася лідарам. На канец 2019-га наша краіна набрала крэдытаў на 8,1 млрд долараў. Гэтая сума супадае з той, якую Міністэрства фінансаў Беларусі называла ў праспекце сваіх еўрааблігацый у пачатку лета 2020-га.
На другім месцы Бангладэш, але ён з 2,4 млрд долараў доўгу далёка адстаў ад нашай краіны.
Восенню мінулага года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб прадастаўленні нашай краіне яшчэ 1,5 млрд долараў крэдыту.
На пачатак лютага 2021 года знешні дзяржаўны доўг Беларусі складаў 18,3 млрд долараў. Мінфін чакае ў першым паўгоддзі другі транш расійскага крэдыту — 500 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.