Сусветны банк распрацоўвае новую стратэгію працы з Беларуссю на 2018-2021 гады
Сусветны банк пачаў распрацоўваць новую стратэгію па аказанні падтрымкі Беларусі на 2018-2021 гады. Пра гэта, як інфармуе БЕЛТА, паведаміў старшы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па аперацыйных пытаннях Кайл Пітэрс на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Васілём Мацюшэўскім.
За апошнія гады Сусветны банк павялічыў аб'ёмы падтрымкі Беларусі. Кайл Пітэрс падкрэсліў, што адной з мэтаў яго візіту ў Беларусь была распрацоўка новай стратэгіі па падтрымцы Беларусі.
Ён паведаміў, што Сусветны банк мае вялікую праграму праектаў з Беларуссю ў розных сферах — адукацыі, ахове здароўя, энергетыцы, водазабеспячэнні, транспарце, развіцці інфраструктуры, кіраванні дзяржаўнымі фінансамі.