Свае сцягі з'явіліся ў Ліды і Слоніма
Свае геральдычныя знакі з'явіліся ў некаторых населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Ліда, Слонім і Слонімскі раён атрымалі сцягі,а вёска Цырын Карэліцкага раёна — і сцяг, і герб. Інфармагенцтва БЕЛТА тлумачыць, што гэтае рашэнне прынятае ў мэтах адраджэння гісторыка-геральдычных традыцый Гродзенскай вобласці.