Сваякі загінулых у авіякатастрофе прыехалі ў Мінск

Сваякі загінулых у авіякатастрофе расійскага самалёта прыбылі ў Мінск і адправіліся на апазнанне, інфармуе "Інтэрфакс-Захад".
Нагадаем, самалёт кампаніі “С-Эйр” разбіўся ў чатырох кіламетрах ад Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” увечары 26 кастрычніка.

Пяцёра чалавек, якія былі на борце, загінулі. Сярод іх і дырэктар авіякампаніі Марат Рамашкін.

Як адзначаюць у Транспартнай пракуратуры, следства будзе адпрацоўваць усе версіі катастрофы, у тым ліку і алкагольнае ап'яненне чалавека, які кіраваў самалётам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі