Свінаводы Літвы патрабуюць аддзяліць Беларусь плотам
Такім чынам яны спадзяюцца спыніць міграцыю кабаноў і распаўсюджанне віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС).
Такая ідэя агучвалася ўжо летась. Прадстаўнікі Асацыяцыі свінагадоўчых прадпрыемстваў Літвы ўспомнілі пра яе на сустрэчы ў сераду з міністрам сельскай гаспадаркі Віргініяй Балтрайтэнэ, адзначае ru.delfi.lt.
Ідэю пабудовы плоту на мяжу з Беларуссю летась агучваў кіраўнік Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс. Тады ў Беларусі былі выяўленыя тры ачагі чумы. Але з прапановай літоўскага чыноўніка не пагадзілася Еўракамісія. Плот коштам 12 млн еўра стаў бы самой дарагой з прапанаваных Бруселю мер па барацьбе са свіной чумой.
Фота — Reuters