Святочны канцэрт: з тортам і каскадзёрам — эфір з Пугачам

Уладзімір Пугач / Еўрарадыё
Уладзімір Пугач / Еўрарадыё

18 красавіка святочным акустычным канцэртам адзначыць свой дзень народзінаў лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач. Адзначыць не толькі спевам пад гітару, але і тортам, і адмысловым шоу ад каскадзёра-аніматара Дзяніса Дудзінскага. Не абыдзецца без сюрпрызаў, гасцей і падарункаў, а самыя смелыя будуць мець магчымасць выйсці на сцэну і заспяваць разам з імяніннікам.

Чаму дзень народзінаў ні ў якім разе не павінен быць сумным святам? Адкуль бяруцца сілы на творчасць і як на Пугача паўплывалі эміграцыя і вайна? Якія сюрпрызы рыхтуе лідар J:МОРС прыхільнікам і падчас канцэрта, і ў найбліжэйшай будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі